Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

Зямля нешчаслівая

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На гэтым тыдні якраз мінаюць угодкі так званай Рыжскай дамовы, калі «цёмных дарог махляры» падзялілі беларускую зямлю тэрытарыяльна. Потым было шмат якіх яшчэ падзей, сумных і нават вельмі трагічных, але і праз больш чым сто гадоў палітычныя эксперыменты над Беларуссю працягваюцца надалей. І ўжо цяжка асэнсаваць, хто мы ёсць у гэтай вялікай і стратэгічнай шахматнай гульні: звычайнымі разменнымі пешкамі, якімі бесперастанна маніпулююць і бязлітасна ахвяруюць? Ці самой гэтай дошкай, па якой сноўдае хто хоча і калі хоча? Ці нават нейкім грунтам пад гэтай дошкай, гістарычным перагноем, які мала што значыць у прасторы і часе праз тысячагоддзі існавання гэтай недасканалай планеты? На гэтым грунце час ад часу прабіваюцца нейкія зялёныя парасткі, як гэта было ў 1918 годзе ў звязку з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, ці атожылкі нацыянальнага Адраджэння, кволыя дрэўцы суверэнітэту, як сталася ў канцы існавання Савецкага Саюза з дэкларацыяй незалежнай Рэспублікі Беларусь і пачаткамі сапраўднай дзяржаўнасці. Толькі ўрэшце ў канцы гэтага чарговага, доўгага і пакутлівага, цёмнага тунэлю для нас зноў гарыць чырвонае святло. І, перафразуючы літаратурнае выслоўе, хвалі Атлантычнага акіяна для насельнікаў Беларусі зараз разбіваюцца аб берагі памежных Кузніцы-Беластоцкай і Баброўнік.

Мая Гарадзеншчына зараз асабліва адрэзаная ад Літвы і Польшчы, а значыць ад усёй Еўропы. З Польшчай зараз няма аніводнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF