Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

«Kamienie musiały polecieć» — аўтарскія сустрэчы з Анэтай Прымакай-Онішк

Міхал ІВАНЮК

«Камяні мусілі паляцець» — другая кніга рэпарцёркі Анэты Прымакі-Онішк пасля «Бежанства 1915. Забытых бежанцаў», якая закранае аўтабіяграфічныя тэмы. Аднак да ўніверсальнай для нашай гісторыі падзеі бежанства можна аднесці лёсы многіх сем’яў беларусаў Падляшша. Другая кніга рэпарцёркі яшчэ да фізічнай прэм’еры аказалася важнай падзеяй для беларускай і праваслаўнай супольнасці. За некалькі дзён да прэм’еры пра яе вяліся размовы, былі і здагадкі пра яе поўны змест. Хаця набыць кніжку фізічна было немагчыма, у першыя дні пасля прэм’еры яна карысталася вялікай папулярнасцю. Кніга зацікавіла і частку беларускай дыяспары, прадстаўнікі якой прасілі парады, дзе як мага хутчэй набыць гэты рэпартаж. Тамаш Суліма, этнограф з Бельска-Падляшскага, у некалькіх сваіх допісах у сацыяльных сетках падкрэсліў, што гэтая кніга для грамадства можа стаць формай калектыўнай тэрапіі пасляваенных траўмаў, якіх мы яшчэ не прапрацавалі.

Першая кніга аўтаркі была прысвечана забытай і мала абмяркоўванай у школах, авеянай сямейнымі міфамі старонцы гісторыі — гвалтоўнай дэпартацыі ў глыб Расіі падчас Першай сусветнай вайны (бежанства), якую можна было нават лічыць формай прыгоды-падарожжа на ўсё жыццё. Але тут дарэчы будзе моцна падкрэсліць, што з той «прыгоды» шмат хто не вярнуўся. А другая кніга разглядае тэму, якая была абыдзена маўчаннем ці нават кляймом, пра што сапраўды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF