Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Умела расказвалі па-беларуску

Аляксей МАРОЗ

ХХІІІ Конкурс беларускай гавэнды — Гайнаўка 2024, які 23 лютага адбыўся ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, пацвердзіў, што ёсць ахвотныя распавядаць па-беларуску і робяць гэта ўмела. Вучні выступілі перад публікай, якую саставілі белліцэісты, прыезджыя дзеткі, моладзь і іх настаўнікі. Вучням, у якіх ёсць акцёрскія здольнасці, Конкурс беларускай гавэнды падабаецца, паколькі дае ён магчымасць праявіць свае ўмеласці.

Арганізатарам Беларускай гавэнды з’яўляецца Аб’яднанне «Наша школа», якое дзейнічае пры Гайнаўскім белліцэі. Старшыня аб’яднання, белліцэйскі настаўнік беларускай мовы, метадыст Ян Карчэўскі ўжо традыцыйна адкрыў конкурс. Дапамагаюць ладзіць спаборніцтва расказчыкаў дырэкцыя Гайнаўскага белліцэя, настаўнікі і вучні. Ян Карчэўскі прывітаў настаўнікаў беларускай мовы з розных школ, апекуноў маладых расказчыкаў, вучняў і запрошаных гасцей. Мерапрыемства ўдастоілі намеснік старасты Гайнаўскага павета Іаанна Койла, загадчыца Аддзялення грамадскіх спраў Павятовага стараства ў Гайнаўцы Ніна Лукасік і дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук.

— Мы нядаўна адзначылі Дзень роднай мовы і я думаю, што сённяшні 23-ці конкурс гавэнды вельмі добра ўпісваецца ў гэтае святкаванне. Мы рады, што згодна з рэгламентам конкурсу ўдзельнікі выступаюць не толькі на беларускай літаратурнай мове, але і на гаворках, — сказаў дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF