Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.
Твая гісторыя / „Memento mori: гісторыя шакавальнага смяротнага мастацтва”Міхал ІВАНЮКУ рамках гістарычнага клуба «Твая гісторыя» ўпершыню ў сядзібе галерэі ім Слендзінскіх адбылася сустрэча з графічнай дызайнеркай Таццянай Калач. Сустрэча была прысвечана мастацтву, якое камусьці падасца шакавальным і мае непасрэднае дачыненне да сферы смерці. Сваю лекцыю дакладчыца пачала з невялічкага прадстаўлення, у якім закопвалі лялечку маленькай птушкі, але перад тым, як птушка была пахавана ў скрынцы, яна павінна была прайсці праз рукі ўсіх удзельнікаў лекцыі. Пакуль лялька пераходзіла з рукі ў руку, Таццяна спявала прыдуманую ёю кароткую жалобную песню. Калі птушка нарэшце трапіла ў рукі артысткі, пачалося сімвалічнае пахаванне. Пасля завяршэння абраду або пастаноўкі Таццяна ўступіла з прысутнымі ў кароткі дыялог пра пахаванні дробных жывёл у дзяцінстве. Некаторыя з гледачоў пацвердзілі, што яны ўдзельнічалі ў такіх цырымоніях. Мастачка патлумачыла, што цікавасць да смерці ў кантэксце мастацтва існуе ў людзей з самага пачатку цывілізацыі і распаўсюджваецца на ўсе культуры. Яна таксама прадставіла графіку, якая паказвае муміфікацыю людзей і жывёл, і дала зразумець, што гэтая працэдура практыкавалася не толькі ў старажытных егіпцян, але і ў культурах, звязаных з дакалумбавай эпохай у Паўднёвай Амерыцы. Графічная дызайнерка таксама прадставіла графіку, якая ўказвае мастацтва таксідэрміі, г.зн. зборку або прайграванне, часцей за ўсё праз мастацтва набівання (...) |