Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Загінулі за свой характар (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Вясковыя дзяўчаты, як Марыя Петручук і Люба Рудчук, народжаныя ў гады санацыі, звыкліся са сваім лёсам, а яшчэ больш з месцам, якое стапталі босымі нагамі. Калі пытаю ў старажылкі пра жыццёвыя планы будучай святой, у яе адзін, гатовы адказ.

— Яна нідзе не выбіралася, сядзела на гаспадарцы.

Людзі, пакуль па начах сталі прыходзіць банды і выганяць іх да раю, ведалі як задбаць пра гаспадарку і жыццёвыя ўцехі. На гэта ўплывала традыцыя і прэстыж падбраньскіх мясцін. Вёска Шпакі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, была вядомай ужо ў шаснаццатым стагоддзі, тут пасяліліся путныя баяры, іх абавязкам было дастаўляць пошту з Браньска і Буйнова ў Бельск, Берасце і Тэрэбунь (Тэрэбунь — надбужанская мясціна, распаложаная ў 15 км ад Берасця, дзе знаходзіўся замак князёў Шуйскіх — Г. К.). На стыль жыцця ўплывалі кантакты з бельскім і берасцейскім мяшчанствам, а таксама з навакольнай шляхтай.

Апрача цяжкай працы людзі ўмелі павесяліцца, менавіта жыццярадаснай пявунняй запамяталі ў Шпаках будучую святую Марыcю Петручук.

— Вэцур прыходіт, людэ збіраютсэ по кількох, на лавкі выходят, кобіэты, хлопці, дівцата і співают як нэ вядомо сто, — ажыўляецца на момант баба Люба. — А побач той Марысі, заўсёды кавалерка, спевы, танцы. Усяляк cпявалі свае, польскія, рускія песні. І няма розніцы, ці праваслаўныя з праваслаўнымі спяваюць, ці праваслаўныя з каталікамі, як каму пасавала. Ды і так ніхто не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF