Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

Нас менш, чым ласёў, і будзе яшчэ менш (кароткі аналіз вынікаў перапісу насельніцтва 2021 г.)

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Мы ўжо маем лічбавыя даныя Нацыянальнага перапісу насельніцтва 2021 года адносна нацыянальных меншасцей у Польшчы. Колькасць польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці паводле Агульнанацыянальных перапісаў насельніцтва і жылля ў 2002, 2011 і 2021 гадах была адпаведна 47 640, 43 880, 56 607 чалавек. У нашым Падляшскім ваяводстве адпаведна 46 041, 38 358, 23 242. У маёй роднай гміне Гарадок — 1410, 1117, 485. Якая кароткая выснова? Нас больш у краіне, хоць менш у Падляшскім ваяводстве — традыцыйным доме нашай меншасці. За дваццаць гадоў нас тут стала ўдвая менш. Напалову! У 2002 годзе агульная колькасць насельніцтва ўсяго ваяводства складала 1 208 000 чалавек. Наша меншасць у 46 041 чалавек складала тады 3,81% ад агульнай колькасці насельніцтва. У 2021 г. колькасць жыхароў складала 1 154 300 чалавек, а наша меншасць складала толькі 23 342 чалавекі, што складае толькі 2,02% ад агульнай колькасці. Дынаміка змяншэння насельніцтва ў нас становіцца ўсё больш хуткай. З 2002 па 2011 год нас на Падляшшы «паменшала» на 7683 чалавекі, што складае «скарачэнне насельніцтва» на 16,69%. А з 2011 па 2021 год наша колькасць зменшылася на 15 116, што складае «скарачэнне насельніцтва» на 39,41%!!! У Гарадоцкай гміне з 2002 па 2011 год нас стала менш на 293 чалавекі, а з 2011 па 2021 год ажно на 632 чалавекі, што складае змяншэнне на 56,59%!!! А ў параўнанні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF