Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

Раман Ярмоцік, аўтар кнігі „Артыкул 358”

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Першы і адзіны пасля Другой сусветнай вайны афіцэр Войска Польскага, які быў затрыманы ў Беларусі, а затым у снежні 2015 года асуджаны да васьмі гадоў зняволення. Правёў у вязніцы КДБ у Менску, у сумнавядомай „Амерыканцы”, няцэлы год, бо быў памілаваны кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам і абменены на беларускага шпіёна, арыштаванага прыкладна ў той жа час у Польшчы.

«Выезд і арышт»

«Ніва»: — Артыкул 358 — моцны, за шпіянаж?

Раман Ярмоцік: — Артыкул 358 гэта артыкул за шпіянаж. Я трапіў у вязніцу і мне сказалі, што будуць судзіць па гэтым артыкуле за агентурную дзейнасць.

— Вы — вайсковы перакладчык, але паехалі ў Беларусь у турыстычных мэтах.

— Усё так. Я скончыў ВНУ, вучыў расейскую мову, а пасля пайшоў у войска. Пасля былі паездкі ў Беларусь на спаборніцтвы, дзе нашы жаўнеры спаборнічалі з беларусамі. Яны таксама да нас прыязджалі. Я быў перакладчыкам з польскай на расейскую і з расейскай на польскую мовы.

— Як праходзіла Ваша вандроўка па Берасці, дзе Вас затрымалі?

— На першы погляд нічога не ўказвала на тое, што адбудзецца арышт. Я пасяліўся ў гасцініцы „Інтурыст”. Мне дапамог адзін з беларускіх афіцэраў. Раніцай у дзверы пагрукалі афіцэры КДБ і сказалі, што я арыштаваны.

— І гэта было на другі дзень Вашага прабывання ў Берасці.

— Я спачатку падумаў, што гэта нейкія жарты. Я дамовіўся з беларускім сябрам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF