Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Наша беларуская сустрэча

Ірэна ЛУКША

Як для ўсіх чытачоў «Нівы», так і ўсіх, хто прымаў удзел у мінулагоднім XXVI Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы «Дэбют», 28 снежня 2023 года ў зале Беларускага таварыства ў Беластоку адбылося падсумаванне вынікаў конкурсу.

28 снежня, у чацвер, я мела свабодны дзень. Працавала на начной змене ў бальніцы, і мела цяпер шмат часу, каб паехаць у Беласток і вярнуцца ў Гайнаўку ды яшчэ і адпачыць перад працай. У Беласток з Гайнаўкі я ехала цягніком. Вельмі добра, што такі цягнік ездзіць. Я прывыкла да цягніка. Даязджала з вёскі ў Гайнаўскі белліцэй, пасля на работу. Было мне вельмі сумна, калі цягнікі ліквідавалі на той трасе, дзе мне трэба было ездзіць.

З вакзала пехатой я ішла да сядзібы БГКТ па вуліцы Варшаўскай. Калі я ўвайшла на калідор, з сакратарыята выйшла пані Марыся. Яна здзівіліся, што я так рана, амаль на дзве гадзіны да сустрэчы, прыйшла на Варшаўскую. Я сказала, што ціха пасяджу і пачытаю. Завяла яна мяне ў глядзельную залу і сказала, каб не скідаць паліто, бо холадна. Шмат павысілі аплаты за цэнтральнае абаграванне, вось за тры пакоі ў сядзібе трэба заплаціць 2400 злотых у месяц. Сёння адразу ўключылі батарэі, але яшчэ не нагрэліся. Мне яшчэ было цёпла, бо толькі што прыйшла і разагрэлася. Скінула я паліто і села ля акна. Калі так гадзіну пасядзела чытаючы, стала мне рабіцца штораз халадней. Я зноў апранула паліто і не скідала яго да канца сустрэчы. Гледзячы на залу, я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF