Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Філасофскі камень

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Стагоддзямі сярэднявечныя алхімікі шукалі патрэбны рэактыў для паспяховага ўжыццяўлення перамянення металаў у золата і знаходку эліксіру жыцця. Так званы філасофскі камень не даваў спакою лепшым і найбольш дапытлівым розумам чалавецтва. Свой філасофскі камень праз эпохі шукалі і многія народы. Мала каму тое ўдалося. А вось маскоўцы знайшлі свой камень, на якім стаялі, стаяць і збіраюцца ўпэўнена стаяць далей. Пры іх прыходзе ўсё цудадзейным чынам пераўтвараецца. Толькі камень гэты адваротны: усюды, куды яны прыходзяць, усё прыходзіць у заняпад, квітнеючыя тэрыторыі становяцца выпаленай пустыняй, заможныя рэгіёны спасцігае голад, а карэнныя народы зазнаюць вынішчальны прыгнёт і выміраюць. Кроў гэтых паняволеных народаў — гэта і ёсць эліксір жыцця маскоўцаў ад часу яшчэ Івана Грознага. І наталіць сваю прагу вайны і знішчэння іншых яны ніяк не могуць. Вайна для іх — маць радна, а захоп чужых краін — галоўная сутнасць і сэнс існавання. Пацвярджаюць гэта пяцьсот гадоў нязменнасці як унутранай, так і знешняй палітыкі пры самых розных рэжымах. Прытым заўсёды вінаватыя ў іх трактоўцы менавіта іншыя народы.

На мінулым тыдні губернатар Калінінградскай вобласці, нейкі Антон Аліханаў, выступаючы на з’ездзе палітолагаў у Светлагорску, выразна заявіў, што нямецкі філосаф Імануіл Кант мае наўпроставае дачыненне да вайны ва Украіне. Маўляў, уся нямецкая філасофія, пачатак якой паклаў якраз Кант, пазбаўленая Бога і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF