Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Адкрытая дарога, адкрытыя пытанні. Размова з бургамістрам Дубровы-Беластоцкай Артурам Гайлевічам.

Уршуля ШУБЗДА

Уршуля Шубзда: — З бургамістрам Дубровы-Беластоцкай Артурам Гайлевічам я сустрэлася пры нагодзе канцэрта народных песень, які прайшоў 8 лютага ў Гмінным асяродку культуры. Мерапрыемства было зладжана Колам пенсіянераў і інвалідаў. У мясцовым асяродку культуры бавіла час паўсотні чалавек. Бургамістр, які вярнуўся ў Дуброву пасля вучобы ў Варшаве, кажа, што гміна стварае таксама новыя ўмовы для малодшага пакалення. Не толькі сам бургамістр Артур Гайлевіч, але і іншыя маладыя жыхары Дубровы даказваюць, што рэалізаваць свае планы можна ўсюды.

Артур Гайлевіч: — Гэта вартасная падзея, тым больш што маем музыку ўжывую, музыку нашага рэгіёна — Падляшша, з самага краю Польшчы, бо з польска-беларускага памежжа. Нас цешыць, што ў сустрэчах «з музыкай на жыво» прымае ўдзел процьма людзей. Перш за ўсё такімі сустрэчамі карыстаюцца старэйшыя людзі, але таксама прыходзяць маладыя. Карыстаемся падтрымкай Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, за якую мы вельмі ўдзячны. Маем вялікую падтрымку з боку маршалка Артура Касіцкага, але таксама нашага раднага Паўла Букоўскага, які вельмі часта дапамагае нам у такога тыпу ініцыятывах, каб прамаваць тое, што польскае, фальклорнае, і каб не забываць традыцый нашага рэгіёна.

— Суарганізатарам культурнай падзеі з’яўляецца таксама Кола пенсіянераў і інвалідаў. Вы на пенсію пакуль што не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF