Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Сабор і іншыя храмы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Было пра Віленскі вакзал Варшавы: «Побач з вакзалам знаходзіцца сабор Святой Марыі Магдаліны Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы». Сабор, як заўважаюць шматлікія назіральнікі, быў пабудаваны побач вакзала, каб прыезджыя з Расіі царскія чыны адчувалі сябе як дома...». Цяпер пара слоў пару прысвяціць згаданаму храму, праваслаўнаму «першастаяцелю» ў Польшчы.

З Вікіпедыі, польскамоўнай: «Мітрапалічы сабор святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны — праваслаўная царква па Алеі Салідарнасці, 52 у Варшаве, узведзеная ў другой палове ХІХ стагоддзя для патрэб буйнеючай расійскай грамады, пасяляючайся ў раёне цяперашняй Прагі-Поўнач, а таксама з мэтай замацавання прысутнасці расійскай архітэктуры ў варшаўскай забудове шляхам узвядзення чарговага аб’екта ў візантыйска-расійскім стылі ў важным пункце горада. Пасля акцыі рэвіндыкацыі праваслаўных храмаў у ІІ Рэчы Паспалітай асталася адной з дзвюх асобных варшаўскіх цэркваў, якія не былі знесены або прызначаны на іншыя мэты. Статус мітрапалічага сабора мае з 1921 года. Гэта галоўны храм Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы...».

Краевугольны камень пад будову храма быў закладзены 14 чэрвеня 1867 года, а два гады пазней, 29 чэрвеня 1869 года адбылося ўрачыстае асвячэнне царквы. У 1870 годзе царкву наведаў цар Аляксандр ІІ. Абедзве ваенныя завірухі надта не закранулі сабора.

З чаго ўзялося заступніцтва храма ў Марыі Магдаліны? У візантыйскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF