Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Алесь Бяляцкі і «Дзікае паляванне...»!

Ганна КАНДРАЦЮК

Усе калядныя рытуалы і смакоцці, аднак гэтага мала, каб з мірам і радасцю прабыць святы. Па душы цісне трагедыя соцень зняволеных беларусаў, кінутых беспадстаўна за краты, у тым ліку знаёмых і сяброў. Чалавек ломіць галаву: як жа аблегчыць іх становішча? Не кожны ў змозе выйсці на пікет, адправіць у турму ліст ці дапамагчы сем’ям зняволеных. Але кожны можа падтрымаць іх думкамі, эмоцыямі, перажываннем. Тут з дапамогай прыйдзе турэмная літаратура, якая выбілася ўжо ў Беларусі на асобны жанр. А ўжо абсалютным шэдэўрам такога віду літаратуры з’яўляюцца мемуары Алеся Бяляцкага пад сяброўскім загалоўкам «Алесь».

Кніга ачоліла рэйтынг тэлебачання Белсат на кнігу 2023 года. Цікавасць да гэтага роду літаратуры гэта яшчэ прызнак часу і беларускага лёсу. Як думаць пра краіну, якая саджае за краты лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру?

Адказ на пытанне знойдзем на таленавітых 240 старонках. Беларусь прамаўляе тут вуснамі Алеся Бяляцкага — гэта ўспаміны, фрагменты публікацый, выступы на канферэнцыях, прамовы ў судах, напісанае ў лістах, інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ, архіўныя здымкі, зрэдагаваныя ў храналагічную біяграму. Нягледзячы на рэпрэсіі і турмы, кніга прасякнута верай у незалежнасць краіны і чалавека.

* * *

Для беларуса не проста адчуць сябе беларусам у сваёй дзяржаве — тут столькі перашкод і пагроз, што чалавек раней ці пазней павяртае зрок у чужы бок. Алесь Бяляцкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF