Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Чым адрозніваецца РБ ад БССР?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Таталітарныя дзяржавы любяць доўгія назвы і адпаведна абрэвіятуры. У дваццатым стагоддзі абрэвіятурай называўся не толькі Савецкі Саюз (СССР), але і іншыя еўрапейскія краіны сацыялістычнага лагера — ПНР, ВНР, ГДР, ЧССР, СФРЮ і нават Кітай з Манголіяй называліся адпаведна КНР і МНР. Цяпер, калі бачыш у назве якой рэспублікі слова народная — адразу можна зрабіць выснову, што гэта якраз антынародная дзяржава. Найяскравейшы прыклад — кімаўская Паўночная Карэя, якая пайшла яшчэ далей і цынічна назвалася КНДР (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка). Праўдзівае ў гэтай назве толькі першае слова.

Беларуская дзяржаўнасць у мінулым стагоддзі пад шыльдай БНР, на жаль, не здзейснілася. Этап да суверэннасці, які расцягнуўся ажно на 70 гадоў з хвосцікам, ішоў пад шыльдай БССР (на пачатку ССРБ). І толькі ў снежні 1991 года наша краіна ўжо пад назвай Рэспубліка Беларусь стала незалежнай дзяржавай. За больш чым трыццаць гадоў дзяржава прайшла шлях ад фармавання суверэнітэту, міжнароднага прызнання і пачатку развіцця да зноў поўнай залежнасці ад Масквы і фактычнай ізаляцыі ад заходняга свету. Прычым сённяшняя дзяржаўнасць усё часцей параўноўваецца з часам БССР.

Відавочна, што параўноўваць сённяшнюю РБ можна з рознымі перыядамі БССР. Савецкая ідэалогія пасляваеннага часу была скіравана ў светлую будучыню, дэкларавалася непазбежная перамога камунізму, у што верылі многія. Сённяшняя ідэалогія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF