Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Канчайце суд сама, пані Галіна!

Міра ЛУКША

Галіна Хаманюк (у дзявоцтве Засім), пераможца Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют-2023» не зусім дэбютантка на старонках «Нівы». На канікулах 1966 года, падрыхтаваны яшчэ ў час чэрвеньскіх заняткаў у Гайнаўскім белліцэі, паказаўся яе тэкст на «Старонцы ліцэіста». І за яго атрымала першы ў жыцці ганарар. «Я за яго купіла першыя ў жыцці шпількі!» — цешыцца яшчэ сёння маленькая, але вельмі яркая дэбютантка ў родным слове. Займаецца яна і фатаграфіяй, падарожнічае. Так як і яе сванька Марыся, якая год піша ў «Ніву», што і яе намовіла да ўдзелу ў конкурсе. Праўда, пісала яна і піша ў шуфляду, склала між іншым біяграфію-мемуары сваёй мамы. Набрала адвагі, пакажа цяпер свае пісьмовыя практыкаванні, таксама і фотаздымкі са свету. Тую «Ніву» з ліпеня 1966 года вазіла з сабою, як перасялялася з Семяноўкі, аж урэшце дзесьці той пажоўклы экзэмпляр нашага тыднёвіка западзеўся. Але ў «Ніве» нічога не прападае — з хваляваннем убачыла яна архіўны нумар «Нівы» са сваім ліцэйскім тэкстам. «Хіба ўжо не памятаю, чый лёс я апісвала ў гэтым сваім першым тэксце».

— Кончыла я 72 гады. Родам я з Семяноўкі. Ужо 52 гады ў Саколцы жыву. Сорак гадоў працавала ў судзе, у Саколцы. На пачатку была ў сакратарыяце, пасля дваццаць гадоў была на «ксенгах». Год часу была каля прэзаса, тыя 20 гадоў працавала як кіраўнік ў «ксенгах вечыстых» — зямельных і іпатэчных рэестрах. Гучыць сур’ёзна, бо гэта сур’ёзная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF