Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Надзея працяг з «Нівы» № 01

Віктар САЗОНАЎ

— Чаму яна такая сумная? — спытала Наталля.

— А вы чаму такая сумная? — адказала пытаннем на пытанне Марыя.

Напачатку Наталля вырашыла прысесці далей ад адзінокай госці. Але нейкая сіла цягнула акурат туды, да яе. Можа вібрацыі настрояў абедзвюх жанчын супалі настолькі моцна, можа сумная музыка іх душ зайграла ва ўнісон як вайсковы аркестр, ці што яшчэ, але і адзінокая дзяўчына падняла вочы і глянула на Наталлю. Іх позіркі перасякліся і прадвызначылі далейшы ход падзей.

— Я магу прысесці за ваш столік? — спытала Наталля.

— Так, — адказала тая.

— Мяне завуць Наталля.

— Мяне Асамі.

— Добры вечар, Асамі.

— Добры вечар, Наталля.

Дзве маладыя афіцыянткі маўкліва і ветліва прыслужвалі ім. Марыя стаяла збоку ды пільна сачыла за іх працай. Вечар ужо пераставаў быць да невыноснага хмурым. Не тое, што ён павесялеў, але нейкія адценні цікавасці і дынамікі ў ім пачалі з’яўляцца.

— Ты таксама госць Сымановіча? — спытала Наталля.

Суразмоўніцы ўжо дамовіліся звяртацца адна да другой як мага прасцей. Без усялякіх там умоўнасцяў. А невядома адкуль наляцеўшая цікавасць адной да другой аблягчалі гэты працэс натуральнага збліжэння.

— Я і госць, і я пацыентка адначасна, — адказала Асамі. — VIP-госць, і VIP-пацыентка. Але і тое і другое аказалася няўдалым і бессэнсоўным. Я прыехала, каб нарадзіць, бо медыкі папярэдзілі, што стан майго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF