Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Палітычныя маньякі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ад самых першых часоў, калі Каін забіў Авеля, уся гісторыя чалавецтва скрозь прасякнутая суцэльным крывавым вынішчэннем людскога роду. Людзі забіваюць сабе падобных з розных прычын і матываў — з за прагі нажывы і ўзбагачэння, з рэўнасці і зайздрасці, з памкнення давесці сваю рацыю кожнай цаной, з за рэлігійнага фанатызму. Але самай моцнай і галоўнай прычынай забівання і знішчэння людзей ёсць прага славы і ўлады над іншымі. Гэта надзвычай маніякальнае жаданне і самы найніжэйшы інстынкт — прыніжаць, біць, здзекавацца з прадстаўнікоў роду чалавечага і ўрэшце забіваць іх — дзясяткамі, соткамі, тысячамі, соткамі тысяч, мільёнамі... Толькі дваццатае стагоддзе прынесла гісторыі нямала такіх палітычных маньякаў — Уладзімір Ленін і Іосіф Сталін у Расеі і Савецкім Саюзе, Энвер-паша ў Турцыі, Адольф Гітлер у Германіі, Чан Кайшы і Мао Цзэдун у Кітаі, Пол Пот у Камбоджы, Кім Ір Сэн у Паўночнай Карэі, Хо Шы Мін у В’етнаме, Ях’я Хан у Пакістане, Садам Хусэйн у Іраку, дзясятак розных афрыканскіх канібалаў у пераносным і наўпроставым сэнсе. Прычым такія асобіны гатовыя вынішчаць як свае народы, так і суседнія і ўвогуле ўсё жывое на зямлі, увесь свет.

Парадокс існавання чалавецтва аднак палягае ў тым, што калі звычайны маньяк забівае дзясятак чалавек, ці нават трох-чатырох, яго стараюцца хутчэй злавіць, арыштаваць, ізаляваць ад грамадства і ўрэшце прысуджаюць да пажыццёвага зняволення альбо да смяротнага пакарання, калі яно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF