Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

„Бязмежжа” ў цэнтры Еўропы

Міра ЛУКША

Ад гадоў дні снежня сталі традыцыйнай датай праводжанага літаратурнага семінара „Бязмежжа”, які ў апошнія гады меў месца ў Новым Ляўкове, на хутары Лазовае. Сёлета — праз пару «ковідных» гадоў у дваццаць трэці раз сабралася міжнародная кампанія творцаў культуры — літаратараў, перакладчыкаў, бардаў, выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг, мастакоў, журналістаў, кінажурналістаў, дзеячаў культуры, якая не мае межаў. Асновай семінара з’яўляюцца літаратурныя чытанні і прэзентацыі, між іншым літаратурна-мастацкага рэпартажу і тэлефільмаў. Героямі з’яўляюцца людзі і месцы, якія сваім талентам увекавечваюць аўтары. І няма тут паміж намі мяжы, хаця яна ёсць — за поясам раллі, за калючым дротам, за пагранпераходам паміж не толькі Польшчай і Беларуссю, але і Еўрасаюзам і спадчыннікамі Савецкага Саюза. У гэты раз сабраліся ў Беластоку на чарговы літаратурны семінар „Бязмежжа” пасля трохгадовага вымушанага перапынку. Семінар пачаў працу 27 снежня ў канферэнцыйным цэнтры па вуліцы Цёплай ва Усходне-Еўрапейскай акадэміі прыкладных навук.

Мадэратарам сустрэч выступіў Яўген Вапа. Арганізатары „Бязмежжа”: Праграмная рада тыднёвіка „Ніва”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі саюз у Польшчы, а Беларускае Радыё Рацыя — медыйны партнёр мерапрыемства, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў РП.

„Бязмежжа” з’яўляецца і інспірацыяй. „Бязмежжа” гадамі прыносіла плён у выглядзе кніжак, зборнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF