Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.

З далёкага Кітая

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Некалькі тыдняў таму на беластоцкіх вуліцах паявіліся новыя аўтобучы гарадскога транспарту маркі «Yutong». Гэта зусім новая катэгорыя аўтамабіляў, дзе заміж традыцыйнага дызельнага ці бензіннага рухавіка — рухавік электрычны з акумулятарным прыводам. Беласток, як здаецца, першым у Польшчы запусціў на свае вуліцы электрааўтобусы. Дамова з пастаўшчыком была падпісана годам раней і ў яе сілу Беласток атрымаў каля дваццаці мадэрных аўтобусаў для гарадскога пасажырскага транспарту.

Заглянуў я на партал аўтамабільнага завода, які паставіў у Беласток свой выраб. І на першым месцы здымак са свойскім пейзажам — наш Рынак Касцюшкі з электрааўтобуснай калонай на фоне Фарнага касцёла. Здаецца, што наш горад адным з першых у ЕС завёў на свае вуліцы вырабы кітайскага завода — таму такі гонар. І за прыкладам Беластока — Ломжа, куды таксама мае трапіць тузін такога ж брэнду аўтамабіляў.

Гісторыя фірмы сягае 1963 года, з заснавання майстэрні па рамонце аўтобусаў у горадзе Чжэнчжоў у правінцыі Хэнань; цэнтр горада ў дваццаці кіламетрах на поўдзень ад рэчышча Жоўтай Ракі. У 1997 годзе фірма выйшла на шанхайскую біржу. У 2005 годзе завітала ў Еўропу, завязаўшы супольнае прадпрыемства ў Ісландыі. У 2007 годзе фірма прадала на Кубу амаль пяць з паловай тысяч аўтобусаў, у 2008 годзе яе заводы выпускалі па 105 машын у суткі. У 2012 годзе фірма прадала сорак сем з паловай тысяч аўтобусаў, выходзячы ў гэтым плане на першае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF