Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.
Твая гісторыя — сарматы. Што такое шляхта?Міхал ІВАНЮК18 снежня ў сядзібе Беларускага хаба «Новая зямля» адбылося чарговае і апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне гістарычнага клуба пад кіраўніцтвам Алеся Кіркевіча, праўда, са змененай назвай з «Beer&History» на «Your History». Ідэя арганізатараў засталася ранейшай — папулярызацыя беларускай гісторыі ў лёгкай гутарковай атмасферы, дзе кожны можа задаць пытанні і атрымаць адказы ад вядучага. «Пане Каханку» — такое выслоўе часта ўжываў ураджэнец Нясвіжа Караль Станіслаў Радзівіл, ваявода віленскі, прадстаўнік аднаго з самых заможных магнацкіх родаў з маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. І ў гэтым рэчышчы Алесь Кіркевіч выступіў у панядзелак з лекцыяй. На гэты раз невялікая група аматараў гісторыі змагла пазнаёміцца з жыццём шляхты на землях сённяшняй Беларусі. На самым пачатку дакладчык патлумачыў паходжанне слова шляхта, якое паходзіць з нямецкай мовы і трапіла ў Польшчу дзякуючы чэшскай мове. Азначае тое ж самае, што і род, таму шляхціц — гэта чалавек, які за свае ваенныя намаганні чакаў даброт ад свайго феадала ў выглядзе зямлі і ўшанаванняў, якія даставаліся яго роду. Увесь шляхетны род такім чынам быў узвышаны за заслугі. Вядучы прачытаў сваю лекцыю і распавёў пра жыццё шляхціца на працягу жыцця ад нараджэння да смерці. Ён таксама закрануў тэму міфалагізацыі польскай сармацкай традыцыі і звароту да старажытнага паходжання шляхты ад народа сарматаў. Патлумачыў таксама, што ў ВКЛ (...) |