Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 52)

Віктар САЗОНАЎ

Шчасце пасялілася ў яе душы, у яе пакоі, у яе сэрцы. Яно было паўсюдна, і называлася старадаўнім словам каханне. Яна ведала, што цяпер што б не здарылася, усё будзе толькі на ўзмацненне яе шчасця. І калі зразумела, што нешта важнае здарылася, не адчула аніякай бяспекі, а толькі працяг шчасця.

Лекар сказаў, што яна цяжарная. Ну і што! Ну і добра! Яны ж з Мішкам і так вырашылі пажаніцца. Зараз, проста, гэта будзе крыху хутчэй. І нават лепш атрымліваецца. Калі пры размеркаванні студэнтаў на працу ён прынясе спраўку, што жанаты, і што ў дадатак маладая сям’я чакае дзіцяці, то яго не толькі ў Чарнобыльскую зону не пашлюць, яго дакладна пакінуць у Гародні.

Тым больш, што ён выдатнік.

І тут яны будуць жыць, увесь час разам, сям’ёй, з дзіцём, ці з некалькімі дзецьмі. Ну, ці ж гэта не шчасце! Гэта і ёсць самае, што ні ёсць сапраўднае шчасце! Трэба толькі хутчэй каханаму Мішку паведаміць гэту навіну пра цяжарнасць.

— Мы сёння ўбачымся, — спыталася яна, напароўшыся ў інстытуцкім калідоры на яго задумлівую персону.

А паўсюль мітусня. І толькі ў яе сэрцы гармонія.

З кабінета ў кабінет насіліся студэнты, спяшаючыся на перапынку давучыць тое, да чаго ў вясёлым студэнцкім жыцці не хапіла часу раней. Твары заклапочаныя, нібы на вайну збіраюцца.

А ў Наташыных вачах весела скакалі белыя, як сняжынкі, зайчыкі.

Весела-весела скакалі.

За акном (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF