Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.

Літургія жанглёра — «Batushka» ў «Змене клімату» (ч. 1)

Міхал ІВАНЮК

Хэві-метал — гэта своеасаблівая форма поп-музыкі, якая мае сваіх прыхільнікаў і праціўнікаў. Так і ў выпадку з гуртом «Batuskha», створаным у Беластоку пад кіраўніцтвам Бартламея Крысюка, вядомага на сцэне як Bart/Барфоломей, ветэрана падляшскай металічнай сцэны, які выступіў у Беластоку другі раз за час дзейнасці свайго гурта. Пасля «расколу», які адбыўся ў гурце, на сцэне пад такой назвай выступаюць дзве фармацыі, адна на чале з Крысюком, а другая — былым гітарыстам гурта Кшыштафам Драбікоўскім, вядомым як Хрыстафор. Працэс за правы на назву яшчэ працягваецца. Гукі, створаныя гуртом, грунтуюцца пераважна на стылі блэк-метал, які развіўся ў больш халоднай Нарвегіі, але быў перанесены ў Цэнтральную Еўропу, а на Падляшшы набыў сваю спецыфіку, у выглядзе «Batushka», музыкі дадалі адценне мясцовага каларыту іх працы. «Bаtushka» побач з музыкай, — гэта шмат у чым спецыфічная форма выканання, якая для адных можа быць прафанацыяй праваслаўнай літургіі, а для іншых — формай гратэску і перабольшанай тэатральнасці, якая прысутнічае ў метал-культуры з самага пачатку з такімі піянерамі, як «Black Sabbath» праз «Slipknot» да «Swedish Ghost B.C.», гэтая тэатральнасць уласцівая метал-культуры.

1. Пралог

Ля клуба ўжо гадзіну збіраюцца людзі рознага ўзросту: ад старшакласнікаў, якія ў бліжэйшыя месяцы сыдуць са школы, да людзей, твары якіх я не першы год бачу на музычных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF