Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.
ХХХ Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямліАляксей МАРОЗЗ удзелам непрафесійных мастакоў, іх сямейнікаў і публікі 9 снежня ў Гайнаўскім доме культуры адбылося падвядзенне вынікаў і адкрыццё экспазіцыі ХХХ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. Творцаў і публіку прывітала дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская. Юбілейнае мерапрыемства, арганізатарам якога быў ГДК, удастоілі намеснік бургамістра Гайнаўкі Ірэней Кендысь, дырэктар Асяродка спорту і рэкрэацыі ў Гайнаўцы Міраслаў Аўксянцюк, дырэктар Парку воднага ў Гайнаўцы Міраслаў Хіліманюк (заадно і ўдзельнік агляду) і дырэктар Асяроддзевага дома заняткавай самадапамогі ў Гайнаўцы Агнешка Андраюк, якая прыбыла разам са сваімі выхаванцамі, удзельнікамі агляду. Сустрэчу вяла мастацкі кіраўнік ГДК Марта Грэдаль-Іванюк, а члены Студыі эстраднай песні і Калектыву народнага танца «Перапёлка» ГДК выступілі з мастацкай часткай — спевамі і танцамі. — Пачаткі Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі былі скромныя, з удзелам 8-10 аўтараў, а пазней колькасць удзельнікаў большала. Мэтай агляду стала шырокая прэзентацыя аматарскай творчасці і выхоўванне здольных у мастацкім плане асоб. Дзякуючы агляду вядомымі ў Гайнаўскім павеце сталі каля пяцідзесяці самародных жывапісцаў, рысавальшчыкаў і скульптараў. Нашы непрафесійныя мастакі ствараюць свае работы па прызыве сэрца, цікава пераліваючы свае ўяўленні аб акружаючым свеце на працы. Перш за ўсё карыстаюцца (...) |