Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.

У дарозе да Агія Сафіі (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

Стоячы ў цэнтры, пад купалам з трыма абезгалоўленымі серафімамі, я ўзіралася на іх крылы, якія ў натуральным святле здаваліся жывымі і параненымі. Такое ўражанне наклікалі аблупленыя латкі тынку, якія агрэсіўным лішаем атакавалі боскія мазаікі.

Вечны горад Канстанцінопаль быў здабыты туркамі 29 мая 1453 года. Напярэдадні, як сведчаць легенды, над Агія Сафіяй рассвятлілася неба. Тыя, што былі пры саборы, бачылі як з сярэдзіны царквы дабываўся велізарны вогненны язык і прама стрэліў у неба. Народ біў да зямлі паклоны і шаптаў, што гэта знак бяды, што дух святы пакінуў іх горад.

Раней, калі ішла аблава, усе няздатныя да барацьбы гараджане як адзін муж маліліся ў саборы за выратаванне. І нават тады, калі заваёўнікі падышлі да Агія Сафіі, людзі акружылі царкву жывым і плачучым вянком, гатовы загінуць у яе абароне. Веліч і ранг сабору, а таксама псіхалогію натоўпаў добра разумеў сам султан Ахмед ІІ, заваёўнік вечнага горада. Ён не дазволіў разбурыць легендарную будоўлю, аднак з першага дня панавання Агія Сафія была перайменаваная ў мячэць, тут быў здзейснены першы падзячны малебен Алаху.

Адліга прыйшла ажно ў 1934 годзе, калі рашэннем прэзідэнта Мустафы Кемаля Атацюрка мячэць стала музеем. Гэта быў жэст у бок праваслаўных грамадзян і талерантнай Еўропы.

* * *

У натоўпе, які напіраў ззаду і спераду, немагчыма засяродзіцца. Тыя, што толькі зайшлі ўсярэдзіну, узіраліся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF