Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.
Стрымаць злоЯўген ВАПААпошні нумар «Нівы» на зломе старога і новага года — тая добрая хвіліна, калі звычайна ад сэрца хочацца пажадаць усім нашым чытачам здароўя і надзеі ў так безнадзейным і бесчалавечным часе. І верыцца, што традыцыйны віфліемскі агонь, як сімвал міру, сапраўды разыдзецца па ўсім свеце і паселіць яго таксама там, дзе нарадзіўся сам Ісус Хрыстос! Бо як бачым, на жаль, у сённяшнім свеце сатана выпускае сваіх ездакоў апакаліпсісу да разгулу на зямной прасторы. І як не парадаксальна, здаецца, з выкарыстаннем ўсяго таго, што называецца «біятэхналагічным, кібернетычным і цывілізацыйным прагрэсам». Нават прыроднай стыхійнасцю надвор’я ўжо хочуць маніпуляваць некаторыя інжынеры душ чалавечых, якім заманулася земляўладаранне і выклік Гасподнім і чалавечым каштоўнасцям і законам. А як вядома, тыя законы, рэгулюючыя жыццё грамадстваў і народаў, устанаўліваюць паасобныя дзяржавы. Маем таксама міжнародныя, звышдзяржаўныя структуры, якія былі спробай у сваіх першапачатковых мэтах вырашэння рэгіянальных, ці міжкантынентальных праблем усяго чалавецтва і яго суіснавання тут і цяпер. Як палітычны сімвал, што меў прадухіліць свет ад войнаў стала пасля жахаў Другой сусветнай вайны Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з сядзібай у Нью-Йорку. Пры ёй кшталтаваліся шматлікія яе агенды ці зусім новыя арганізацыі ў другіх вымярэннях набалелага жыцця, такіх як голад, бежанства, міратворства, пандэміі, здароўе і шмат падобных, штодзённых выклікаў, якіх не (...) |