Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.

Лішняя талерка

Міраслаў ГРЫКА

Я не ведаю, чаму лішняя талерка на вігілійным стале прымушае мяне думаць пра НЛА. У польскай версіі НЛА называецца Неапазнаны лятальны аб’ект. У прастамоўі такую машыну, верагодна, кіраваную іншапланецянамі, называюць лятальным сподкам. Або талеркай. І гэтыя аналогіі небеспадстаўныя, бо сваёй формай і дынамічным палётам НЛА насамрэч нагадвае фарфоравы сподачак, кінуты раз’юшанай цешчай на галаву зяцю. Адно слова лішняе, шаст-праст, а сподачка няма! Дакладна як НЛА, якія з’яўляюцца гэтак жа раптоўна, як і раптоўна знікаюць. На шчасце, некаторым сведкам удаецца іх сфатаграфаваць (але ніколі не лятальную талерку!). У любым выпадку НЛА, увекавечанае на шматлікіх, хоць і размытых, фотаздымках, па форме бліжэй да цяжкіх гліняных талерак, чым да парцалянавых сподкаў. Ой, атрымаць чым-небудзь такім па галаве — не жарт! Скажам, пры падрыхтоўцы каляднага стала да свята з за запальчывага характару цешчы такая талерка трапляе на галаву зяцю і... пасля свят. Замест таго, каб падзяліцца аплаткай ці прасфорай, замест таго, каб разам спяваць калядкі, чуецца роў сірэны рэанімацыйнай машыны хуткай дапамогі і грукат у дзверы санітараў... Так, армагедон. Са сказанага ясна, што мая заядласць мае важкія падставы з некаторым недаверам назіраць за гэтай лішняй талеркай на вігілійным стале. І нож, і відэлец! Якая цешча, які фаянс! Гэта, аднак, не азначае, што я варожа стаўлюся да гэтага звычаю. Вагаюся толькі, ці назваць гэта спрадвечнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF