Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.
Сумнае падсумаваннеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЧарговы цяжкі год пракаціўся, тым не менш досыць імкліва — па адных шматлікімі дробнымі непрыемнасцямі, па іншых — сапраўдным бульдозерам ці танкам. Са сваіх сяброў і знаёмых практычна не ведаю аніводнага чалавека, які б зазнаў нейкія важкія шчаслівыя перажыванні ў 2023 годзе. А гэта значыць, што мінулы каляндарны адрэзак быў адным з найгоршых у новай гісторыі Беларусі. Цяжэй за ўсё перажываюцца незваротныя чалавечыя страты, а іх было зноў нямала. Найбольш трагічныя падзеі мінулага года для Беларусі — гэта гібель беларускіх ваяроў-добраахвотнікаў ва Украіне на фронце ў змаганні з расейскімі акупантамі. За мінулы год на гэтай вызваленчай вайне загінула мінімум 15 беларускіх хлопцаў. Найбольш балючыя страты — гераічная смерць на полі бою Эдуарда Лобава і Міраслава Лазоўскага, знакавых асоб беларускага нацыянальнага руху, вялікіх патрыётаў Бацькаўшчыны. Светлая і вечная ім памяць... Беларусы Падляшша таксама развіталіся з некаторымі знакавымі асобамі — сярод іншых выправіліся ў лепшы свет Міхась Хмялеўскі і Надзея Артымовіч, людзі, якія шмат зрабілі на Беласточчыне для захавання і развіцця беларускага пісьмовага слова. У самой Беларусі ўсё было надзвычай змрочна, можна канстатаваць, што ад суверэнітэту амаль нічога не засталося. Залежнасць і падпарадкаванне Маскве яшчэ больш узмацніліся. Усеагульная русіфікацыя і нейкая некрафільская саветызацыя ва ўсіх сферах дзяржаўнага і грамадскага (...) |