Ніва № 53 (3529), 31 снежня 2023 г.

Літаратурны дэбют на роднай ніве

Міра ЛУКША

Чарговы — 26 выпуск Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з лета ў «Ніве». Арганізуе яго наш штотыднёвік разам з Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ён у 1996 годзе) прыняло ў ім удзел больш за тысячу аматараў роднага слова. У рэдакцыі «Нівы» засакрэчаныя тэксты аўтараў у дзвюх катэгорыях, прысланыя ці прынесеныя на вуліцу Людвіка-Лейзара Заменгофа, 27, чакалі да 31 кастрычніка. Камісія, ужо без незабыўнай Надзеі Артымовіч, бяльшчанкі, якая адышла ў іншы свет, шматгадовай натхняльніцы і старшыні журы, разгледзела і абмеркавала дасланыя творы маладых і старэйшых аўтараў, сярод якіх былі і тыя, хто прымае ўдзел у конкурсе амаль ад яго пачатку. Некаторыя пасталелі, іншыя сталі сапраўды вяковымі, але дакладваюцца сваім родным словам да нашага традыцыйнага мерапрыемства дзеля працягу і развіцця роднага слова. А паявіліся і зусім маладзенькія аўтары, якія — сапраўды дэбютанты — першы раз адважыліся раскрыць свае шуфляды і сшыткі ды паказаць свае творы чытачам — спачатку сябрам журы конкурсу, а пасля і ўсім чытачам «Зоркі» ды «Нівы», а можа і яшчэ далей. А і сярод старэйшых ёсць адважныя дэбютанты! Камісія ў складзе Андрэй Сцепанюк (Бельск-Падляшскі), Юрка Плютовіч (Беласток) і Янка Трацяк (Гродна), літаратары і літаратуразнаўцы, палічылі ўсё і выбралі, адзначаючы перавагі твораў і аўтараў. На конкурс было даслана 45 падборак тэкстаў (вершы і проза) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF