Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

З пеўневага яйка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Наш фальклор, асабліва ж народныя казкі, нёс з сабою адмысловыя жахалкі ў выглядзе страшных змеяў, трох- ці дзевяцігаловых, якія тэрарызавалі нашых прашчураў. Наш навейшы час таксама памяркоўна жахае нас адмысловым змеем, якому з горла выглядаюць капа зубоў, тузін клыкоў ды тройца нястомных языкоў. Мова пра гадзіннік, які зараз увасобіў розных нашых паганятых: з памазаннікаў і народных абраннікаў пачынаючы, уключаючы культуртрэгераў і грамадскіх актывістаў, ды жонкамі і цешчамі завяршаючы...

А ўсё пачалося з той грэшнай цікавасці, з «дрэва пазнання дабра і зла», злезшы з якога першыя прыматы сталі цікавіцца сваім месцам у прасторы-часе. З «Беларускай савецкай энцыклапедыі» пачатку 1970-х гадоў: «Гадзіннік, прылада для вымярэння часу. Бывае сонечны, вадзяны, пясочны, механічны, электрычны, камертонны, кварцавы і атамны. Адрозніваюць гадзіннікі наручныя, кішанёвыя, настольныя, насценныя, вежавыя (вулічныя, манументальныя), транспартныя і спецыяльныя (радыёмаячныя, шахматныя, табельныя і інш). Сонечны гадзіннік вядомы з глыбокай старажытнасці. Мае стрыжань ці пласціну, ад якіх падае цень на цыферблат. Пераносныя сонечныя гадзіннікі былі пашыраны ў 16 стагоддзі. У 1736 у Нясвіжы напісаны на лацінскай мове курс пра выраб сонечных гадзіннікаў. Вадзяны гадзіннік (кляпсідра) ужываўся ў Кітаю, Індыі, Егіпце ў 16 ст. да н.э. Звесткі пра механічны гадзіннік ёсць у візантыйскіх рукапісах (578 г.). Першы механічны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF