Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

Красько ўсё шукае жонку

Юстына БАРАН-ЗАВАДСКАЯ

Селянін з Падляшша, з Пасечнік-Вялікіх у Гайнаўскім павеце, надалей шукае жонку. Адам Красько атрымаў вядомасць амаль дзесяць гадоў таму дзякуючы ўдзелу ў папулярнай тэлепраграме «Rolnik szuka żony». Жонкі, на жаль, не знайшоў, але свае «10 хвілін» здабыў. Многія яго планы перакрэсліла сур’ёзная аварыя, наступствы якой ён адчувае да сёння. Неўзабаве заканчвае свой першы тэрмін на пасадзе солтыса вёскі і абяцае, што яшчэ не раз здзівіць сваіх прыхільнікаў. Якія ў яго планы на новы 2024 год? Сустракаюся з ім у гайнаўскай паліклініцы (пшыходні здароўя).

Юстына Баран-Завадская: — Як жыве сёння земляроб, які амаль дзесяць гадоў таму шукаў жонку?

Адам Красько: — Я ўсё яшчэ яе шукаю (смех). У гэтым плане мала што змянілася. Хоць некалькі разоў гэта станавілася сур’ёзным. Зараз я на бальнічным пасля няшчаснага выпадку ў мінулым годзе. Я таксама заканчваю свой першы тэрмін на пасадзе солтыса. Зараз зіма, значыць, работы ў полі закончыліся. Я выкарыстоўваю гэты час для іншых дадатковых заняткаў.

— Таму, можа, пачнем з самага пачатку. Што Цябе прымусіла прыняць удзел у такім незвычайным тэлешоў? Гэта быў першы выпуск гэтай праграмы, таму невядома было, чаго па ім спадзявацца. Якія эмоцыі ён выкліча ў гледачоў? У рэшце рэшт, гэта азначае ўпускаць камеры ў асабістую прастору не толькі ў сябе, але і ў прыватную прастору вашых блізкіх. Што яны на гэта сказалі?

— Маеш рацыю. Было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF