Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 51)

Віктар САЗОНАЎ

І доўга не чакаў гэты Мішка каб пацвердзіць, што ён сапраўды дзівак. Толькі сустрэліся, як заявіў:

— Наташа, пачакай мяне тут, я хутка вярнуся.

— А ты куды? — здзівілася дзяўчына.

— Я мушу прынесці табе букет кветак, — здзівіў сваёй незразумеласцю чарговы раз.

„Не мог парупіцца набыць кветкі раней? — падумала дзяўчына. — Нейкі прыдурак, хіба. Трэба хутчэй развітацца, пакуль не сцямнела”.

Але хлопец сам прапаў некуды, як святло ў чорнай дзіры. Наташа сапраўды нічога не магла зразумець у вытанчаным гумары свайго сённяшняга ўхажора. Яна тупа стаяла як бетонны слуп, ды чакала з Нёману пагоды.

Дзяўчына ўжо хіба сто разоў далічыла ў думках да ста, і кожны раз на слове „сто” збіралася зыходзіць хоць куды. Але пасля пачынала лічыць зноў. І зноў да ста.

Воды Нёмана ўжо блішчэлі пад прамянямі месяца і гайдалі ў сваіх абдымках нябесныя зоркі, а кавалер прапаў з канцамі, як кальсоны з моды. Трэба неяк выпаўзаць з гэтага невядомага ёй парку, і невядомай сітуацыі.

Яна пайшла на святло гарадскіх ліхтароў, і так пакрысе датупала да інтэрнату. Некалькі разоў спыталася дарогу ў начных закаханых парачак.

У адзінокіх людзей пытацца баялася.

— І што гэта за прыдурак такі, — вымавіла яна падыходзячы да інтэрната.

І аслупянела ад нечаканасці, бо заўважыла, што гэты прыдурак стаіць як яловы пень ля дзвярэй студэнцкага інтэрната з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF