Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (71). Снег за акном...

Андрэй СЦЕПАНЮК

Снег за акном паказвае, што вяртаецца ў сусвет звычайная зіма. Многімі апошнімі гадамі трэба было слухаць старэйшых, а з часам таксама сябе самога: а калісь то былі зімы... А цяпер, калі гляджу на засыпаныя бялюсенькім снегам дрэвы, вочы радуюцца, нават, калі душа сумная па іншых прычынах. Стараюся знайсці ў памяці радкі вершаў, якія маглі б поўнасцю аддаць такі зімовы настрой. І... нічога не лезе ў галаву. Усё ж такі, чым чалавек становіцца старэйшым, мяняецца нават яго светапогляд. Яшчэ не так даўно можна было б з развеянай галавой пабегчы па тым жа бялюсенькім снезе і, упаўшы ў яго, „рабіць арла” або іншую менш арыгінальную птушку. А цяпер ходзіць чалавек па тым жа зноў снезе і глядзіць, і баіцца, каб толькі не ўпасці і не нарабіць бяды і сабе, і іншым. Але гэта можа толькі хвілінная слабасць і вернецца яшчэ калісь успамін зімы 1985 года, калі на марозе пры тэмпературы мінус дваццаць пяць градусаў у цэнтры праклятай цяпер Масквы елі мы з сябрамі марожанае. Усё ж такі, трэба ўзяць у рукі зборнік, перакладзеных на беларускую, вершаў Анны Ахматавай і...

Захварэць бы як след, у трызненні ляжаць

І сустрэцца б з усімі ізноў,

Поўным ветру

і сонца прымор’ем гуляць

Па шырокіх алеях садоў.

І нябожчыкі згодныя сёння прыйсці,

І выгнаннікі ў доме маім.

Ты за ручку дзіця да мяне прывядзі,

Так даўно я сумую па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF