Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

Новая зямля на сваёй зямлі

Міра ЛУКША

Пра мэты стварэння хабу «Новая зямля» па вуліцы Вышынскага, 6 А, год таму казала яго кіраўнічка Надзея Салаўёва:

— Падтрымка, развіццё ініцыятыў, праектаў, накіраваных на захаванне нашай беларускай ідэнтычнасці, культуры, гісторыі. Каб мы, знаходзячыся ў Польшчы, не асіміляваліся, а неслі нашу беларускасць. Будзем рабіць усё, каб маглі вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь.

Надзеі Салаўёвай 43 гады. У Магілёве яна вяла ўласныя курсы англійскай мовы, была сябрам Партыі БНФ. З’ехала з Беларусі ў Польшчу два гады таму, у канцы жніўня.

— У Беласток мы трапілі ў 2021 годзе. У Магілёве мы займаліся ўсім патроху. У Магілёве быў свой бізнес, займалася я грамадскай дзейнасцю, прасоўвалі папулярызацыю беларускай мовы. Пачалі мы ўсё ў 2010 годзе, калі дачка Ялінка пайшла ў першы клас, а нават калі яшчэ была ў садку. Была вялікая кампанія, на жаль яна адна хадзіла ў беларускі клас, усе дзевяць гадоў. Мы акцыю праводзілі разам з Таварыствам беларускай мовы, праводзілі розныя папулярызацыйныя кампаніі, заклікалі людзей, рабілі сходы, але ніхто не далучыўся. Але, з іншага боку, пакуль Яліка вучылася гэтыя дзевяць гадоў, у розныя гады адкрываліся класы з беларускай мовай у іншых школах, групы ў садочках, то таму наша праца дала плён. Муж Змітро ўзначальваў БНФ па Магілёўскай вобласці, пасля працаваў яго медыя-партал — інтэрнэт-тэлебачанне 6tv.by. З-за гэтага тэлебачання ў 2020 годзе яшчэ перад выбарамі яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF