Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.
Аліна і ручнікіМарыя ТОМЧУКАліна Дэмбоўская — старшы захавальнік Гістарычнага музея, філіяла Падляшскага музея ў Беластоку, запрасіла на падвядзенне вынікаў праекта «Абрадавы ручнік падляшскіх беларусаў — рэактывацыя». Сустрэча адбылася 8 снежня ў Бельскім доме культуры. Аліна Дэмбоўска-Янкевіч — этнограф, музейшчык, рукадзельніца, аніматар і педагог, шмат гадоў грамадска і добраахвотна працуе на карысць мясцовай супольнасці ў складзе Таварыства «Спадчына Падляшша», лакальнага фонду дзеля сацыяльнага развіцця, Польскага этналагічнага таварыства, Бельскай Рады грамадска-карыснай дзейнасці (2015-2020). З 1987 г. — мерытарычны супрацоўнік Падляшскага музея ў Беластоку, у 1993-2020 гадах — кіраўнік Музея ў Бельску-Падляшскім. Аўтарка шматлікіх выставачных і асветніцкіх праектаў, а таксама музейнай калекцыі абрадавых ручнікоў і народнай макаткі. Удзельніца шматлікіх навуковых канферэнцый, на якіх прапагандавала народную культуру Бельшчыны ў Польшчы і за яе межамі. Праз рэалізацыю праектаў вяла дзейнасць, скіраваную на абарону ад забыцця гісторыі і культурнай спадчыны Падляшша. Арганізоўвае выставы і праводзіць даследаванні па алічбоўцы абрадавага ручніка Бельскага павета: «Народны ручнік з ваколіц Бельска-Падляшскага — вышыўка і карунка», «Па слядах народнага ручніка Арлянскай зямлі», «Каталог народных ручнікоў гміны Бельск-Падляшскі», «Каталог народных ручнікоў гмін Боцькі, Браньск, Рудка, Вышкі». Праводзіць асветніцкую дзейнасць для (...) |