Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

У дарозе да Агія Сафіі (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Візіт у Агія Сафію раздзёр на дзве часткі маю душу. Праўда, перад уваходам за святы парог, якога муры трымалі памяць пятнаццаці тысяч гадоў сусветнай гісторыі, я летуценіла і адчувала нешта падобнае на «трэму».

Дзесьці ў залежах падсвядомасці вырываўся вобраз Агія Сафіі з залатымі мазаікамі і зялёна-бела-фіялетавымі мармуровымі галерэямі і калонамі, з Багародзіцай як ідэалам знешняй і духовай прыгожасці, з Пантакратарам — сімвалам святла і міру. Ці можа адазваліся фрэскі, замураваныя ў сценах будоўлі, стомленай трываннем і цярплівасцю для чалавечай ніякасці. Тыя, што стаялі са мной у чарзе, прагавіта ціснуліся ўперад, каб чым хутчэй адбарабаніць яшчэ адзін пункт турыстычнай праграмы. Ніхто не гаварыў пра мінулае, не ставіў пытанняў, не азіраўся за сябе. Чарга ішла як бура, быццам які пастух падганяў нябачнай пугай гэты скаламучаны, упацеўшы, прагны фотасесій статак. Галоўнае, зайсці ўсярэдзіну, сфатаграфавацца і выйсці ў пачуцці споўненага абавязку, а пасля прысесці ля фантана і праверыць якасць сфатаграфаваных карцінак. Усё ў нездаровым спеху і спадзяванні чагосьці, што не адбудзецца. За дзесяць хвілін чарговы атракцыён, чарговая мячэць!

* * *

Пры ўваходзе у Агія Сафію бачна глядзяць як ты адзеты, ці на галаве адпаведная хустка, ці поўнасцю закрыты плечы і спіна, ці ў мужчын доўгія штаны; той, хто ў кароткіх штоніках — не дастойны ўвайсці ў мячэць, аголенае мужчынскае калена — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF