Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

Вольным воля

Яўген ВАПА

Месяц снежань, у адпаведнасці са сваім назовам, у першай сваёй палове крыху нам аснежыў і прыпудрыў немалы кусочак свету. І нават марозік пайшоў стабільны цягам некалькіх сонечных дзён, што пачало здавацца, быццам удалося нам апынуцца ў пачуцці нейкай нармальнасці. А нават прыгажосці, прынамсі той прыроднай стыхійнасці. Але ўсё, што добрае ў гэтым свеце, хутка заканчваецца. Снежная коўдра-пудра пачала зыходзіць у цемнасці дня і ночы з наступіўшымі галалёдзічнымі дажджамі. І сплываючая струмочкамі вада і балотная гразь ізноў навеяла на чалавечае і зямное аблічча пачуцці суму, дэпрэсняку, маўчання і ўнутранага чакання лепшага надвор’я на ўласным панадворку — тым вонкавым і сваім ўнутрана-духоўным. Тут толькі моцная воля, прага і перакананасць у нармальнасці і лепшых днях жыцця становяцца зарукай той вытрымкі, якая дзякуй Богу, дадзена яшчэ чалавечаму роду.

Вольнаму воля, — гавораць стагоддзямі пра адзін з самых складаных і цяжкіх міфаў і прытчаў боскага і людскога суіснавання і змагання ў касмаганічным парадку таго зямнога свету. Тая «вольная воля» душы, сэрца і розуму — гэта той рухавік, што тысячагоддзямі клаўся пад жыццёвыя лёсы і сцежкі выбару свабоды самога чалавецтва, як і потым яго выяўлення ў цывілізацыйным фармаце народаў і дзяржаў. У вольнага чалавека натуральнай яму будзе эмпатыя і разуменне ўзаемадапамогі і пашаны для іншых. Тут не толькі справа ва ўзаемных адносінах людзей, але адчуванне і разуменне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF