Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.
Парламент і жарсціУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ«Падсеў» я апошнім часам, выслаўляючыся моладзевым слэнгам, на трансляцыі пасяджэнняў польскага парламента. Цікаўнасць мая выклікана некалькімі фактарамі. Па-першае, кардынальна змяніўся расклад палітычных сіл у сейме, па-другое, агульнапалітычная сітуацыя ў Еўропе і цэлым свеце кідае ўсё большыя выклікі кожнай з дзяржаў. А адказы на іх трэба даваць самым бліжэйшым часам. Ну і нарэшце апанавала мяне сапраўдная настальгія па пачатку дзевяностых гадоў ужо мінулага стагоддзя. Тады ў Беларусі на адносна вольных выбарах быў абраны Вярхоўны Савет 12-га склікання, якому выпала лёсам абвесціць пра суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Тады амаль уся краіна сядзела ля блакітных экранаў сваіх тэлевізараў і назірала нязвыклае з’явішча — дэбаты ў тым фактычна першым і апошнім беларускім парламенце былі надзвычай цікавымі, а часам па-сапраўднаму відовішчнымі і жарснымі. Той час незваротна мінуў і ўжо амаль трыццаць гадоў галасоў беларускіх грамадзян ніхто не лічыць, а ніякіх трансляцый пасяджэнняў прызначанага псеўдапарламента нават няма. А зараз дзясяткі, а можа і соткі тысяч беларусаў, якія па сваёй волі ці змушана знаходзяцца за мяжой, не змогуць галасаваць увогуле — ні «за», ні «супраць». Лукашэнкаўскія «заканадаўцы» фактычна пазбавілі іх такой магчымасці, пастанавіўшы праводзіць выбары толькі на тэрыторыі Беларусі: ніякіх участкаў у іншых краінах пры консульствах і амбасадах папросту больш не будзе. Замежнікам (...) |