Ніва № 52 (3528), 24 снежня 2023 г.

Майстар памяці і нацыянальнай свядомасці

Аляксей МАРОЗ

На сустрэчу з Андрэем Леўчуком з Руткі, які стварыў генеалагічнае дрэва і сабраў звыш тры тысячы імён і прозвішчаў сваіх продкаў і іх сваякоў, дамаўляюся ў нядзелю, калі ён адпачывае па шасцідзённым працоўным тыдні. Мадэрнізуе і рамантуе ён дамы, клуні і астатнія будынкі.

У Рутку Дубіцкай гміны паеду ўпершыню. Па тэлефоне Андрэй Ляўчук удакладняе, што найлепш дабірацца туды па асфальтаванай дарозе, якая адыходзіць ад шашы Дубічы-Царкоўныя — Орля. Якраз ноччу перад нядзеляй выпала мнагавата снегу, але да часу майго выезду дарожныя службы расчысцілі дарогу. Рутка таксама прыкрытая снегам, але на вясковай дарозе не бачу дзетак з санкамі, як бывала ў мінулым у нашых сёлах. Пазней мой суразмоўца ўдакладніць, што зараз у вёсцы жыве толькі адно дзіця ў школьным узросце, за якім прыязджае аўтобус, і адно дзіця ў дашкольным узросце. Частка дамоў у Рутцы пустуе, а праблему абязлюджэння сельскай мясцовасці асабліва відаць менавіта ў Дубіцкай гміне. Тут з за малалікасці вучняў была нават спроба ліквідаваць публічную пачатковую школу і ў яе месца адкрыць непублічную асветную ўстанову, але гэтыя дзеянні не закончыліся поспехам. Затое Дубіцкая гміна вядомая тым, што яе жыхары ў мінулым вылучаліся высокім узроўнем беларускай нацыянальнай свядомасці. Адсюль выводзіліся змагары за беларускую дзяржаўнасць, творцы і дзеячы на карысць захавання беларускай культуры, мовы і традыцый. Так яно і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF