Ніва № 51 (3527), 17 снежня 2023 г.

Між баярамі і шляхтай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Два тыдні раней ехаў я поездам з Варшавы і заржавелы каркас пралёту старога чыгуначнага моста на Нарве, паміж Уховам і Лапамі, яшчэ стаяў ссунуты набок побач другога новага. Па першым новым ужо хадзілі цягнікі, на другім яшчэ не было праезджага палатна. А цяпер выбраўся, каб той стары яшчэ пабачыць, зрабіць на памятку здымак, але не ўспеў. Нейкім маланкавым тэмпам той старэнькі, з карычневымі ржавінамі, быццам медалямі за шматгадовую працу ў карысць грузоў і пасажыраў, кануў у моставую Лету. Здавалася б, саліднай канструкцыі, якая выстагнала на сабе тысячы і тысячы тон усялякай нагрузкі, спатрэбіцца шмат захаду для расчлянення яе на выгадны для транспарту металалом і адпраўкі ў пераплавільныя печы. Аднак знос саліднага старога металічнага ветэрана адбыўся — мяркуючы па старых мерках — быццам праімчаўся па ім нейкі смерч.

Каб толькі той мост цікавіў мяне, то было б пуставата з падарожжам. Але ў мяне былі яшчэ іншыя там мэты. Нядаўна, бадай улетку мінаючага года, каля кіламетра ад Ухова была ўзведзена назіральная вышка — бадай найвышэйшае такога роду збудаванне ў шырокім наваколлі Беластока. Пастаўлена яна ў згібе шырокага калена Нарвы, калі рака, увесь час уцякаючы з Белавежскй пушчы на захад, быццам схамянулася, быццам захацела азірнуцца назад, кінуць вокам на свае вытокі, павярнула шыракаватым кругам на поўнач, завярнулася на ўсход, падплыла бліжэй Беластока, і такім жа кругам падалася ў пачаткова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF