Ніва № 51 (3527), 17 снежня 2023 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 50)

Віктар САЗОНАЎ

Наталля расчаравана паглядзела на мужа. У яе вачах спаборнічалі грэблівасць, дакор, папрок і агіда. Невядома што перамагала.

— Дык што, цяпер ты не супраць маёй паездкі да былога каханага каханка, — праіранізавала з такім сарказмам у голасе, што сама здзівілася.

Нават падумала, што магла б замест медыцыны пайсці працаваць на сцэну. Зараз бы Сымановіч у Галівуд уладкаваў бы. Пасля сама спалохалася гэтай думкі. Які, к чорту, Галівуд! Сымановіч там ужо даходзіць, а тут Галівуд нейкі ў думкі прыплёўся.

— Ну, чаго мне быць супраць гэтай паездкі, калі ўсё высветлілася. Ніхто там цябе не спакушае як жанчыну. Як я зразумеў з ліста, твой Сымановіч ужо цалкам бяспечны ў гэтым плане, — пачаў апраўдвацца муж. — Яму зараз не да гэтага. Ды і сапраўды, наш святы медыцынскі абавязак адгукнуцца на просьбу хворага. Ну, клятва Гіпакрата і ўсё там такое.

Наталля засмяялася ўголас. Смехам незвычайным. У Валеркі ажно душа адклеілася. І смех бывае настолькі натуральна саркастычны, што не падробіш і ў тэатры.

— Клятва Гіпакрата, — задуменна прастагнала яна. — Ды мы з табой яе парушылі адразу пасля прыняцця. Ты хоць часамі ўспамінаеш пра арыгінальны першапачатковы тэкст той клятвы. Ты хоць памятаеш, што там прысягаюць не даваць аніякай жанчыне абартыўнага песарыя. А мы з табой што зрабілі?! Я, вядома ж, вінаватая ва ўсім сама. Гэта я зрабіла спарон, а не ты. Але аборт я рабіла і пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF