Ніва № 51 (3527), 17 снежня 2023 г.
Пушчанскі Андрасюк у «НЕТэатры»Міра ЛУКШАМіхал Андрасюк, аўтар шанаваных празаічных твораў: зборнікаў апавяданняў і раманаў, піша па-беларуску і па-польску. Жыве ў Гайнаўцы і Войнаўцы ды ў Беластоку. Апублікаваў аповесці «Мясцовая гравітацыя» (2004), «Фірма» (2006), раманы «Белы конь» (2006), «Вагон другога класа» (2010), «Krzyżyk» (2015). У 2019 годзе ў конкурсе на лепшую кнігу, выдадзеную па-беларуску, стаў адным з лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройца — узнагароды Польскага інстытута ў Мінску, Беларускага ПЭН-клуба і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Быў першым у гісторыі лаўрэатам гэтай прэміі з замежжа Беларусі. «Поўню» выдала Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». У беластоцкім цэнтры «NIEteatr» 8 снежня прайшла творчая вечарына з беларускім пісьменнікам родам з пушчанскай Войнаўкі. Кніга «Поўня» з’яўляецца своеасаблівай метафарай, якая балансуе на мяжы рэальнага і ўяўнага, дзе мроя і рэальнасць пераплятаюцца ў калейдаскапічны вобраз. «Поўня» пачынаецца з гісторыі кахання ў Мінску, а потым становіцца падарожжам у глыбіню радаводу, глыбокім аналізам генетычнага коду і спробай пачуць і зразумець пасланне мінулых пакаленняў, запісанае на кругі зрэзаных дрэў. Пасля вяртання ў Беласток галоўны герой Міша праз акно сваёй кватэры на чацвёртым паверсе знаходзіць шлях да падарожжа ў часе. Спроба зразумець сябе становіцца стомнай ідэяй, якая з часам распаўсюджваецца на ўвесь род. Праз матыў вечнага блукання Андрасюк апісвае сваю беларускую «сям’ю (...) |