Ніва № 51 (3527), 17 снежня 2023 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула)

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы царквы св. Яна Багаслова ў Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў іканастас ХVІІ стагоддзя знаходзіўся ў збудаванай на месцы, дзе зараз знаходзіцца мураваная Увазнесенская царква, першай драўлянай царкве заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода.

У ХІХ стагоддзі быў пракладзены Царскі гасцінец, які з Бельска-Падляшскага пралягаў у Белавежу па акраіне вёскі Новае Беразова. Пазней праз Новаберазоўскі прыход, паміж Новым Беразовам і Дубічамі-Асочнымі стала праходзіць шаша з Бельска ў пасёлак Гайнаўка па гэтым маршруце, што зараз знаходзіцца ваяводская дарога. У 1894 годзе закончылася пракладка чыгункі з Бельска-Падляшскага ў Гайнаўку, а ў 1897 годзе — далей у Белавежу. Дзякуючы таму жыхары Новаберазоўскага Увазнесенскага прыхода па добрых дарогах і крыху пазней чыгункай маглі дабірацца ў далейшы свет. Ужо ў юнацтве я з расказаў мясовага насельніцтва ведаў, што Царскі гасцінец праходзіў перад самай белай часоўняй св. Аляксандра Неўскага ў Новым Беразове, збудаванй у 1867 годзе пад наглядам айца Юліяна Клачкоўскага. Дарога, па якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF