Ніва № 51 (3527), 17 снежня 2023 г.

Іконы сусветнай культуры «вытканыя» словам

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі завязалася спантанная размова, а гэта было ўжо пасля слоў прызнання ў адрас аўтаркі і яе навейшай кніжкі, яна шчыра заявіла, што напісаць такога роду кніжку заставіла яе мара, каб наблізіць свет літаратуры і мастацтва сучаснай моладзі.

Мова пра «Konterfekty i konteksty» Крыстыны Канэцкай, легенды беластоцкай журналісткі, аўтаркі многіх кніг, сучаснай каралевы санета.

Аўтарка спадзяецца, што кніжка, з Беластоцкай філалагічнай калекцыі, адкрые ёй дзверы ў сярэднія школы, каб разам з моладдзю здзейсніць літаратурныя «падарожжы» і тыя далёкія, і тыя, што ў бліжэйшым суседстве.

І тут не ідзе адно пра тое, каб аддаць паклон вялікаму творцу, бо гэта ж класіка. Такія падарожжы часта ўплываюць на выбар жыццёвай дарогі, якой шукае кожны малады чалавек.

«Контэрфекты і кантэксты» гэта занатоўкі і нарысы, рэпартажы і эсэ, прысвечаныя вядомым творцам, якіх Крыстына Канэцкая сустрэла цягам свайго працавітага і непаседлівага жыцця. Але хопіць агульнага. У кніжцы, якая пра сусветную літаратурна-мастацкую тусоўку, пабачым родныя, падляшскія замалёўкі.

* * *

Віктар Швед. Паэт з Мора — прозвішча нетутэйшае, ды яно падказвае, што гэты паэт прыналежыць заморсім народам. Дык, не! Ён наш, з пад Гайнаўкі, хоць і назоў вёскі нейкі недапасаваны, зусім не прыстаючы да лянівага цёку мясцовых рачулак, — так пачынае свой рэпартаж пра дарагога кожнаму беларусу Падляшша паэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF