Ніва № 51 (3527), 17 снежня 2023 г.
Грамадзянская абаронаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧКалі я вучыўся ў школе, разоў пяць страляў з аўтамата Калашнікава. А яшчэ мноства разоў з дробнакалібернай вінтоўкі, так званай «мялкашкі». Пры школе быў свой «цір» — так называлася абсталяванае месца для стральбы, а пры спартовай зале так званая «аружэйка», невялічкае закратаванае памяшканне, дзе захоўвалася 4-5 аўтаматаў. А яшчэ каля нашай вёскі было вялізнае стрэльбішча, куды прыязджалі практыкавацца вайскоўцы са Шчучынскага ваеннага гарадка і з усёй Гарадзеншчыны. Пасля гэтых стрэльбаў мы, дзеці, любілі збіраць у траве аўтаматныя і пісталетныя гільзы розных калібраў. Зялёныя, прыгожыя, яны былі цікавай забаўкай. У навучальнай праграме савецкай школы ў старэйшых класах быў абавязковы курс, які называўся ПВП (пачатковая ваенная падрыхтоўка). У нашай беларускамоўнай школе гэта быў хіба адзіны прадмет, які выкладаўся па-расейску. І невыпадкова — звычайна такія курсы вялі былыя адстаўнікі-вайскоўцы. Гэтыя маёры-падпалкоўнікі рана выходзілі на пенсію, але заўсёды яшчэ недзе працавалі, бо былі поўныя сіл і хацелі грошай. З таго курсу запомніліся назвы атрутных рэчываў — зарын, заман і V-газы. Практыкаваліся мы і з гумовымі процігазамі, якія цяжка было нацягнуць на галаву. А аўтамат Калашнікава амаль кожны з нас, школьнікаў, навучыўся разбіраць і складаць за 10-12 секунд. Савецкая сістэма была «заточана» на выхаванне салдат, Маскве традыцыйна было патрэбнае таннае гарматнае мяса. Тым больш якраз ішла (...) |