Ніва № 51 (3527), 17 снежня 2023 г.
Падляшскае драўлянае дойлідства — будынкі поўныя бяспекі і скарбаўУршуля ШУБЗДАСтарыя падляшскія будынкі хаваюць у сабе не толькі дух даўняй эстэтыкі і сямейнасці, але таксама і скарбы, якія можна знайсці толькі ў выпадку шчырага клопату за такі помнік. Пераможцам Конкурсу на найлепш захаваны будынак вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве трапіла не толькі першая ўзнагарода, але яшчэ і герб з арлом у кароне, які знайшоўся... за печкай. Былая школа ў Дзернякове на шчасце знайшла добрых новых уласнікаў, якія не забылі пра яе гісторыю. Пасля трохгадовага перапынку сёлета адзін з самых вядомых і важных конкурсаў, якія праходзяць на Падляшшы, выявіў чарговых пераможцаў. У нядзелю, 10 снежня, прайшоў XVI Конкурс на найлепш захаваны будынак вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве. Сёлета першая ўзнагарода трапіла ў Гарадоцкую гміну — Ядвіга і Дарыюш Калішэўскія былі ўзнагароджаны за прыгожы драўляны будынак былой школы ў Дзернякове. Дзякуючы іх клопату, заангажаванасці і грошам сёння можна захапляцца жывым помнікам падляшскай культуры. 4 красавіка 2023 г. быў абвешчаны XVI Конкурс на найлепш захаваны будынак вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве, а 19 кастрычніка 2023 г. былі падведзены вынікі. Конкурс перыядычна ладзіцца з 2005 года (за выключэннем пандэмічных гадоў) Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства ў Беластоку і Музеем сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў (...) |