Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.
ВатэрлоаАляксандр ВЯРБІЦКІАмаль дваццаць кіламетраў на поўдзень ад Бруселя знаходзіцца мясцовасць Ватэрлоа. З Вікіпедыі: «Бітва пры Ватэрлоа — адбылася ў нядзелю, 18 чэрвеня 1815 года недалёка ад Ватэрлоа ў сучаснай Бельгіі, у той час часткі Злучанага Каралеўства Нідэрландаў. (...) Параза пры Ватэрлоа завяршыла панаванне Напалеона як Французскага імператара і паклала канец яго Ста дням вяртання з выгнання. Напалеон адрокся праз 4 дні, а 7 ліпеня сілы кааліцыі ўвайшлі ў Парыж.» І гэта быў канец ваенных прыгод Напалеона Банапарта. Яшчэ адна цытата з Вікіпедыі: «Ён усталяваў панаванне над большай часткай кантынентальнай Еўропы і імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Французскай рэвалюцыі, у той час як у самой Францыі адбывалася ўмацаванне імператарскай манархіі, гэта значыць аднавіліся некаторыя парадкі зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму поспеху ў войнах, часцяком супраць колькасна перавышаючага ворага, ён лічыцца адным з найвялікшых палкаводцаў усіх часоў і яго кампаніі вывучаюцца ў ваенных акадэміях у большасці краін свету. (...) 24 чэрвеня 1812 г. Напалеон пачаў вайну супраць Расійскай імперыі. У шэрагу аперацый (напр., Бярэзінская аперацыя 1812) асабіста кіраваў войскамі і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях». І пра Бярэзінскую бітву: «Нягледзячы на агулам удалую для французаў пераправу і бітву на Бярэзіне, у грамадскай свядомасці французаў яна адбілася як найярчэйшы, калі не кульмінацыйны, эпізод няўдалай расійскай кампаніі, таму слова (...) |