Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.
Драўлянае будаўніцтва БеласточчыныМіхал ІВАНЮКСустрэча з доктарам Артурам Гавелам адбылася ў Трасцянцы 10 лістапада. Гэта чарговае мерапрыемства, арганізаванае Гайнаўскім фондам «Яны — гэта Мы», якая ставіць за мэту пабудову адкрытага грамадства. Гэтым разам у межах цыкла сустрэч пад назвай «Беларускія вечарынкі». Падчас такіх сустрэч, у тым ліку лекцый ці майстар-класаў, супольнасць меншых мясцовасцей можа паглыбіць свае веды аб матэрыяльнай культуры сваіх продкаў, а таксама прыемна правесці час, удзельнічаючы ў сустрэчах з цікавымі людзьмі. У рамках такой сустрэчы ў Трасцянцы ў філіяле гміннай бібліятэкі адбылася сустрэча з былым дырэктарам Падляшскага музея сельскай культуры доктарам Артурам Гавелам. Сустрэчу адкрыла старшыня фонду Наталля Герасімюк. Прадстаўніком бібліятэкі была Каміла Караткевіч, а сама сустрэча была прысвечана драўлянай забудове Беласточчыны. Доктар Гавел у слайд-шоу, якое дэманстравалася праз праектар, распавёў пра ўнікальнасць архітэктуры ўсходняй Беласточчыны і яе характэрныя асаблівасці. Адной з галоўных тэм выступлення этнографа стала тэма хатняга дэкору, які ён падзяліў на чатыры групы матываў: геаметрычныя, раслінна-фітаморфныя, жывёла-зааморфныя і чалавечыя, г.зн. антрапаморфныя. Дакладчык давёў да ўвагі слухачоў, што некаторыя матывы, якімі нашы продкі ўпрыгожвалі хату, бяруць свой пачатак з дахрысціянскіх часоў і звязаны з салярным культам і аховай хаты ад злыдухаў. Падчас прэзентацыі мясцовая супольнасць (...) |