Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.
Надзея (працяг з «Нівы» № 49)Віктар САЗОНАЎ10. Ліст другі. Асамі адвяла заплаканыя вочы ад фатаграфіі Сцівена на стале толькі тады, як Джэсіка прынесла ёй супакаяльныя лекі. Дзяўчаты нейкі час сядзелі абняўшыся перад жалобнай пасмяротнай урнай з прахам маці Асамі. Але Джэсіка адчувала, што сяброўцы трэба пабыць адной. Як Асамі не хавала недапісаны ліст, ён не застаўся незаўважаным. Ды і здагадацца каму той ліст адрасаваны таксама не было занадта складаным. Таму здагадлівая бландзінка дачакалася зручнага моманту, калі сяброўка крыху супакоілася, і спытала: — Я бачу, ты хочаш застацца адна? — Так, — адказала тая. — Маю яшчэ адну прыватную справу. Мушу яе дарабіць перш, чым пакіну гэты дом. Перад тым, як ехаць да доктара Сымановіча ў сейфе я пакіну ліст. Маю да цябе вялікую просьбу. Адчыні сейф толькі ў тым выпадку, калі са мной нешта здарыцца. — Нічога не здарыцца. Усё будзе добра. Джэсіка пакінула пакой, і нават кот выйшаў услед за ёй, нібыта і ён зразумеў, што Асамі трэба застацца сам на сам са сваімі думкамі. А тая ўзяла чысты аркуш паперы і яе рука гэтым разам пачала значна больш упэўнена выводзіць на лісце літары, словы і сказы: „Мой мілы Сцівен! Калі ты чытаеш мой ліст, то мяне няма на гэтым свеце. Ты яго ніколі не ўбачыш, калі ўсё ж я буду тут. У мяне знайшліся праблемы са здароўем. Лекар сказаў, што цяжарнасць для мяне небяспечная, а асабліва роды. Але я (...) |