Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы царквы св. Яна Багаслова ў Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў выяўлены іканастас ХVІІ стагоддзя знаходзіўся ў збудаванай на месцы, дзе зараз стаіць Увазнесенская мураваная царква, першай драўлянай царквы заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода.

Мясцовыя жыхары расказвалі, што яшчэ перад заснаваннем у 1859 годзе могілак, распаложаных амаль у палове дарогі паміж Новаберазовам і акраінай Гайнаўкі, знаходзіўся побач гэтага месца прыхадскі дом, у якім жылі святары. Тлумачылася яго распалажэнне ў так вялікай адлегласці ад Багаслоўскай царквы ў Беразове тым, што на парафіяльны дом была выкарыстана былая панская сядзіба. Калі ў міжваенны перыяд засноўваліся найнавейшыя прыхадскія могілкі, іх тэрыторыя была выдзелена не побач старых могілак, а крыху далей, у напрамку дарогі Гайнаўка — Бельск-Падляшскі. У наваколлі гэтага месца дзейнічала цагельня і побач здабывалі гліну для вытворчасці цэглы. Калі ў шасцідзесятых гадах ХХ стагоддзя было забаронена будаванне драўляных дамоў, мой бацька, Рыгор Мароз, збудаваў дом з новаберазоўскай чырвонай цэглы, у які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF