Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.
10 фактаў з жыцця экзарха Антона НеманцэвічаСяргей ЧЫГРЫНАнтон Неманцэвіч — першы экзарх Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы, доктар тэалогіі і права, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, педагог, выдавец. Сёлета яму споўнілася 130 гадоў з дня яго нараджэння і 80 гадоў з дня мучаніцкай смерці. Менавіта падчас рэлігійнай і грамадска-асветнай дзейнасці Антона Неманцэвіча беларуская мова ўпершыню стала афіцыйнаю ў царкоўным жыцці. Святар не ўсё задуманае на ніве беларускасці ажыццявіў, але тое, што паспеў, нам, нашчадкам, забываць нельга. Экзарх з’яўляўся вязнем савецкіх і нацысцкіх турмаў. З апошняй вязніцы жывым на волю яму вярнуцца не ўдалося. Прапаную чытачам «Нівы» дзесяць фактаў з жыцця і дзейнасці Антона Неманцэвіча. 1. Бацькі былі родам з Парчоўцаў Бацькі Антона Неманцэвіча Ян і Вікторыя Неманцэвічы былі родам з вёскі Парчоўцы Кузніцкай гміны Сакольскага павета, каталіцкай веры. У пошуках працы яны пераехалі ў Санкт-Пецярбург. Там 8 лютага 1893 года і нарадзіўся сын Антон. 2. Адукацыя Пачатковую адукацыю Антон Неманцэвіч атрымаў у Сестржанцэвіцкім павятовым вучылішчы, якое скончыў у 1909 годзе. У Санкт-Пецярбургу Антон закончыў таксама прыватную каталіцкую гімназію святой Кацярыны, ды абраў нялёгкую святарскую дарогу. Потым вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі, якую скончыў са ступенню магістра тэалогіі. Падчас вучобы прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці беларускага (...) |