Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.
Страшны Дзень Крынак-2023Ё ІН КРЫНЭКРаз ужо вядуць габрэйcкі музей у сценах Каўказскай сінагогі ў Крынках, дык мо згодзяцца зладзіць гадавіну ліквідацыі Крынскага гета. Жнівень 2023 года. Апошні момант, каб забрацца за арганізацыю мерапрыемства. Крынскае гета ліквідавалі 2 лістапада 1942 г., у польскія Задушкі, па-нашаму — Дзяды. Усё прабую сабе ўявіць, чым займаліся тады нашы людзі. Хадзілі мітусіцца на каталіцкія могілкі? Здаецца, традыцыі наведвання праваслаўных могілак у той дзень у 1942 г. яшчэ не было. Хайім Вэйнэр успамінае (The Nazi Murderers and their Polish Collaborators, [w:] https://www.jewishgen.org/yizkor/Krynki/kry271.html#, s. 275): «Да ліквідацыі гета ў пачатку лістапада 1942 г. мясцовыя нямецкія ўлады разаслалі запрашэнні ўсім пранямецкім польскім калабарантам рэгіёна паўдзельнічаць у надыходзячым антыгабрэйскім фэсце. Абяцалі ўзнагародзіць ўсіх удзельнікаў. Другога лістапада ў пяць гадзін раніцы, запрошаныя палякі ўжо чакалі ля брам гета. Разам з нямецкімі жаўнерамі зайшлі туды ўзброеныя ў дубінкі ды калючкі „віншаваць” крынскіх габрэяў з нагоды іхняга выгнання з роднага штэтля назаўсёды». «Так нашых найдаражэйшых павялі ў Індуру. Раніцай іх пераправілі ў зборны лагер у Калбасіне, што пад Гародняй. Там яны спаткаліся з габрэямі ўсіх навакольных штэтляў. З Калбасіна адправілі іх у газавыя камеры Трэблінкі», — піша Лёля Вольф Резнік (The Downfall of the Jewish Community of Krynki. The (...) |